БТР-82 — расійскі бронетранспарцёр, які ўяўляе сабой глыбокую мадэрнізацыю БТР-80.

Гісторыя Вопытныя ўзоры БТР-82 і БТР-82А былі сабраны ў снежні 2009 года на Арзамаскі машынабудаўнічы завод (АМЗ). Выпрабаванні машын пачаліся ў студзені 2010 года.

Узброеныя сілы Казахстана прынялі на ўзбраенне БТР-82А раней, чым УС Расіі, па кантракце, заключаным у 2010 годзе, згодна з якім пастаўкі пачаліся ў лютым 2012 года.

Пасля завяршэння выпрабаванняў у 2013 годзе загадам Міністра абароны С. К. Шайгу БТР-82 быў прыняты на ўзбраенне расійскай арміі.

Апісанне На машыне ўсталяваны 8-цыліндравы 4-тактны V-вобразны дызельны рухавік КАМАЗ-740.14-300 магутнасцю 300 к. с.

Канструкцыя вежы — гэта ўніфікаваны модуль, абсталяваны сістэмай стабілізацыі ўзбраення ў двух плоскасцях, а таксама электрычнымі прывадамі. Узбраенне прадстаўлена 14,5-мм кулямётам КПВТ (для БТР-82) або хуткастрэльнай 30-мм гарматай 2A72 (для БТР-82А), спараныя з 7,62-мм кулямётам ПКТМ у модулі вежавай гарматна-кулямётнай устаноўкі (ВГКУ).

Павышаны жывучасць, праходнасць, надзейнасць і рэсурс эксплуатацыі ў параўнанні з БТР-80. Маецца супрацьаскепкавая абарона ў выглядзе спецыяльных накладак на ўнутранай паверхні корпуса і кандыцыянерБТР из Арзамаса поступят на вооружение летом 2010 года. Lenta.ru . Бронетранспарцёр атрымаў лічбавую радыёстанцыю «Акведук» з шыфраваннем сігналу і камбінаваныя прыборы назірання. Падвышаная супрацьмінная ўстойлівасць.

З наяўнасцю сістэмы стабілізацыі гарматы з’явілася магчымасць эфектыўнай стральбы ў руху і ноччу. На ўнутраных паверхнях корпуса змантаваная супрацьаскепкавая абарона. Штатнае месца аператара на БТР-82А перамясцілася з вежы ў заселенае аддзяленне. З мэтай аслабіць ўздзеянне ад мін, усе сядзенні ўстаноўлены на мацаванні, што паглынаюць удар. Машына абсталявана новай палепшанай сістэмай пажаратушэння.

Мадыфікацыі БТР-82А — мадыфікацыя з 30-мм гарматай 2А72 у модулі ВГКУ. БТР-82А1 (БТР-88) — мадэрнізаваны БТР-82, абсталяваны дыстанцыйна кіраваным баявым модулем распрацоўкі ЦНДІ «Буравеснік» з 30-мм аўтаматычнай гарматай і 7,62-мм кулямётам. БТР-82АМ — БТР-80 мадэрнізаваны да ўзроўню БТР-82А. Мадэрнізацыя вырабляецца ў ходзе капітальнага рамонту на рамонтных прадпрыемствахПлан-график размещения заказов на поставки товаров, выполнения работ, оказания услуг для нужд Министерства обороны Российской Федерации по государственному оборонному заказу на 2013 год // rosoboronpostavka.ru. БТР-82АТ — мадыфікацыя з камплектам дадатковых экранаў і рашотак, камбінаваным двухканальным прыцэлам і СТРК «Карнет» у дэсантным аддзяленні. БТР-82В — варыянт для Расгвардыі з баявым модулем ад БТР-80. БТР-87 — глыбокая мадэрнізацыя БТР-82А, мае цалкам новы бронекорпус з пярэднім размяшчэннем маторна-трансмісійнага аддзялення і заднім размяшчэннем аддзялення для дэсантнікаў. Распрацаваны «Ваенна-прамысловай кампаніяй» Групы ГАЗ і ў асноўным прызначаны для экспарту. Упершыню быў паказаны ў чэрвені 2015 года на міжнародным ваенна-тэхнічным форуме «Армія-2015» у парку «Патрыёт» у Кубінцы.

Машыны на базе

Тайфун-М — баявая супрацьдыверсійная машына (індэкс 15Ц56М) створана на базе БТР-82 і прызначана для абароны рухомых ракетных комплексаў і падраздзяленняў РВСП.

Эксплуатанты : 107 адзінак станам на 2023 год : 134 адзінкі станам на 2018 год : 1420 адзінак на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 193—200. : невядомая колькасць на 2020 годThe Military Balance 2020. — P. 377. : каля 100 адзінак станам на 2022 годMilitary Balance 2022, P.216 : 75 адзінак на 2024 год (трафейныя)The Military Balance 2024. — P. 211.

Крыніцы

Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Бранятэхніка Расіі