Наталля Ігараўна Тарабука (нар. 12 верасня 1955) — беларускі дызайнер, дацэнт.

Біяграфія У 1982 годзе скончыла мастацка-прамысловы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасці «графічны дызайн».

З 1982 па 1994 год працавала дызайнерам на прадпрыемствах Віцебска, дзе стала аўтарам каларыстычных рашэнняў інтэр’ераў і керамічных флаконаў. Працоўная дзейнасць на кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта пачалася ў 1994 годзе. З 1998 года — член Беларускага саюза дызайнераў.

Узнагароды Лаўрэат прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2015).

Крыніцы

Спасылкі Наталля Тарабука на сайце кафедры дызайну ВДТУ Александра Иванова Доцент кафедры дизайна и моды ВГТУ Наталья Тарабуко коллекционирует флаконы из-под парфюма // Газета «Віцьбічы»

Катэгорыя:Дызайнеры СССР Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі