Тралёўка (ад — цягнуць) — перамяшчэнне ссечаных дрэў з кронамі, хлыстоў (ствалоў дрэў) і сартыментаў ад лесасекі да пагрузачных пунктаў або лесавознай дарогі.
Тралёўка ажыццяўляецца тралёвачнымі трактарамі або валачна-тралёвачнымі машынамі і лябёдкамі. Трактары абсталёўваюцца лябёдкамі, тросамі з крукамі і кольцамі (чокерамі) на канцах, пагрузачнымі шчытамі або гідраўлічнымі маніпулятарамі.
Тралёвачныя трактары выкарыстоўваюцца пераважна на раўніннай мясцовасці і на схілах да 22 градусаў (у зімовы перыяд да 14 градусаў). Тралёўку з дапамогай лябёдак выкарыстоўваюць пераважна ў горнай і забалочанай мясцовасці. Хлысты тралююць за верхавіны, дрэвы з кронай — за камлі.
Крыніцы
Літаратура
ГОСТ 17461-84 «Технология лесозаготовительной промышленнрости. Термины и определения» — М.: ИПК Издательство стандартов, 2001.
Спасылкі Трелевка в два этапа // Отраслевой информационно-аналитический журнал «ЛЕС и ДЕРЕВООБРАБОТКА»
Катэгорыя:Лясная прамысловасць Катэгорыя:Тэхналогіі паводле тыпу