Зааглея — скапленне бактэрый (пераважна водных), якія выдзяляюць слізь або маюць слізістыя капсулы, С.496. Зааглея складаецца з поліцукрыдаў, часам з прымешкай азоцістых злучэнняў. Уласцівая толькі для некаторых (пераважна водных) бактэрый, у прыватнасці для роду Zoogloea (напр. від Zoogloea ramigera) і інш. Зааглея можа быць пальцападобнай, каралападобнай або іншай формы. Узнікненне заагліі відавочна прыстасавальнае: дзякуючы яе слізістай кансістэнцыі з вады лёгка адсарбуюцца пажыўныя рэчывы, неабходныя для існавання бактэрый.

Катэгорыя:Мікрабіялогія