23 верасня 2024 года Ізраіль пачаў масавыя бамбардзіроўкі Лівана. Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла, што пачала «папераджальную наступальную аперацыю» супраць групоўкі «Хезбалы» пад кодавай назвай «Стрэлы поўначы».
Начальнік Генштаба Ізраіля генерал-лейтэнант Херц Ха-Леві пазначыў мэтай кампаніі знішчэнне баявой інфраструктуры «Хезбалы», а таксама стварэнне ўмоў для вяртання эвакуяваных жыхароў паўночных раёнаў Ізраіля ў свае дамы.
Ход падзей 23 верасня ЦАХАЛ заявіў, што атакаваў восемсот вайсковых аб’ектаў «Хезбалы» ў Паўднёвым Ліване і даліне Бекаа. Паведамляецца, што ў выніку авіяўдараў быў забіты высокапастаўлены камандзір групоўкі Алі Абурыя. У адказ «Хезбала» выпусціла да 150 ракет па Ізраілю.
24 верасня ЦАХАЛ пачала новую хвалю нападаў. За суткі былі нанесеныя ўдары па 1500 цэлях на поўдні краіны і ў даліне Бекаа, таксама, па заяве ЦАХАЛ, быў нанесены кропкавы ўдар па Бейруту.
25 верасня ізраільская армія прыняла рашэнне мабілізаваць дзве рэзервовыя брыгады для выканання задач на паўночным фронце. Тым жа днём «Хезбала» звярнулася па дапамогу да Ірана, але Тэгеран адказаў адмовай, спаслаўшыся на «не зручны час» і ўдзел у 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля атакавалі цясніну, па якой працякае рака Нахр-Ібрагім на поўначы Лівана. Удары былі нанесеныя па аб’ектах у правінцыі Джбейль, дзе пражывае ў асноўным хрысціянскае насельніцтва. «Хезбала» паспрабавала нанесці ўдар па штаб-кватэры ізраільскай спецслужбы «Масад» дальнабойнай ракетай «Кадзір-1» класа «зямля-зямля», сістэмы СПА перахапілі ракету. Ізраільскі бок заявіў, што войскі рыхтуюцца да наземнага манеўру ў Ліване.
26 верасня Ізраіль кропкавым ударам знішчыў камандзіра паветраных сіл «Хезбалы» Мухамеда Хусейна Срура.
27 верасня ўзброеныя сілы Ізраіля ўдарылі па вайсковым аб’екце ў Сірыі на мяжы з Ліванам. Таксама ВПС Ізраіля нанеслі не менш за 10 ракетных удараў па паўднёвай ускраіне Бейрута, дзе размешчаны штабныя офісы «Хезбалы». Таксама нанесены ўдары па ваенных аб’ектах і атрадах баевікоў «Хезбалы» на поўдні краіны.
У ноч з 27 на 28 верасня баевікі нанеслі ракетныя ўдары па населеных пунктах Ізраіля. Днём 28 верасня групоўка пацвердзіла гібель свайго лідара Хасана Насралы пад ізраільскімі бомбамі.
29 верасня ізраільскія ВПС нанеслі чарговую серыю ўдараў. Ізраільская армія абвясціла аб ліквідацыі члена Цэнтральнага савета «Хезбалы» Набіля Каука. Баевікі руху заявілі, што выпусцілі ракеты па горадзе Цфат, а таксама некалькіх паселішчах на поўначы Ізраіля.
1 кастрычніка ЦАХАЛ пачаў наземную аперацыю, прарваўшыся на некалькіх участках граніцы.
Ахвяры На 25 верасня, колькасць загінуўшых у Ліване, па даных Міністэрства аховы здароўя краіны, дасягнула 636, больш за 2000 параненыхIsrael tells its troops to prepare for a possible ground operation in Lebanon | AP News. Перамешчаны каля 500 тыс. ліванцаўhttps://www.barrons.com/news/close-to-500-000-lebanese-displaced-foreign-minister-0c7a82f9Около 700 британских солдат отправлены на Кипр для эвакуации британцев из Ливана – Коммерсантъ. Аркамя таго, пяць сірыйскіх вайскоўцаў загінулі ў момант ізраільскага ўдару па цэлі на мяжы Лівана і Сірыі 27 верасня.
Крыніцы
Катэгорыя:Вайна на Блізкім Усходзе (з 2023) Катэгорыя:2024 год у Ізраілі Катэгорыя:Верасень 2024 года