Партызанская група «Дружба» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Рэчыцкага, Дзятлаўскага, Лоеўскага, Шчучынскага раёнаў у 1942 годзе. Камандзір — І. А. Жолабаў.
Гісторыя 7 верасня 1943 года група (7 чалавек) была перапраўлена ў нямецкі тыл. Падрыўнікі групы пусцілі пад адхон 22 эшалоны, разбілі і папсавалі 25 паравозаў, больш за 150 вагонаў і платформ, 51 аўтамашыну, 2 танкі, узарвалі 4 масты, разбурылі 1 км чыгуначнага палатна. У лістападзе 1943 года група (150 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй.
6 красавіка 1944 група (15 чалавек) зноў была перапраўлена ў нямецкі тыл; 10 ліпеня 1944 злучылася (60 чалавек) з Чырвонай Арміяй.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе