Дзяржава Вялікага Лівана (, ), нефармальная назва Французскі Ліван — абвешчаная 1 верасня 1920 дзяржава, з мая 1926 года стала Ліванскай рэспублікай ( , ), а пасля цяперашнім Ліванам.
Створаная паводле мандату Лігі Нацый як , запланаваны на 1923 год. Аднак пасля Сеўрскага пагаднення, якое зафіксавала распад Асманскай імперыі, апеку над гэтымі тэрыторыямі ўзялі Вялікабрытанія і Францыя, і ліванскую частку атрымала Францыя.
Генерал Гуро абвясціў дзяржаву ў яе цяперашніх межах, усталяваў сталіцай Бейрут, надаў сцяг, які спалучаў колеры Францыі з ліванскім кедрам.
Крыніцы
Катэгорыя:Французскі мандат у Сірыі і Ліване Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Блізкага Усходу Катэгорыя:Ліван