Мікалай Мікалаевіч Андруковіч (нар. або , г. Жодзіна) — беларускі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся года (паводле іншых звестак ) ў горадзе Жодзіна. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1980 годзе. Вучыўся ў І. П. Харламава, А. Ф. Семілетава, А. А. Марачкіна. Удзельнік мастацкіх выставак з 1983 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года. Жыў у Жодзіне.
З канца 2000 года працаваў на кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі факультэта народнай культуры БДПУ. У 2003 годзе скончыў факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ. Цяпер працуе старшым выкладчыкам кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ.
Творчасць Працуе ў станковым жывапісе пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта, а таксама карціны. Асноўныя творы: палотны «Снег сышоў», «Катастрофа», «Радзіма. Раніца», «Лагойшчына», «Прадчуванне навальніцы», «Летнія навальніцы», «Бярэзіна», «Жоўтае поле», «Сухое дрэва. Роздум», «Чорная кава».
Творы знаходзяцца ў мастацкім цэнтры «Жыльбел», у мастацкіх галерэях і ўласных калекцыях Беларусі, Германіі, Балгарыі, Эстоніі, Швецыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя