Зады́ () — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Вёска Зады ўваходзіла склад Гарэлецкага сельсавета.
Назва Назва-арыенцір, звычайна задняя і далёкая частка палёў, часам лесу.
Гісторыя У XIX стагоддзі фальварак Зады ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Янішэўскіх, належаў да маёнтка Цітва. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. Па смерці Людвіга Ануфрыевіча Янішэўскага і падзелу яго ўласнасці паміж чатырма сынамі, Зады дасталіся наймалодшаму Людвіку разам з маёнткам Варонічы. У 1889 годзе Задамі валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Людвіг Людвігавіч Янішэўскі, было 614 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1908 года засценак.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Фальварак быў нацыяналізаваны, атрымаў статус пасёлка.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У траўні—чэрвені 1942 года вёска была спалена нямецкімі войскамі. Пасля вайны адноўлена.
У наш час не існуе.
Насельніцтва 1908 год — 6 двароў, 38 жыхароў 1917 год — 7 двароў, 47 жыхароў (усе беларусы)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі