Бункер-77 — музей Халоднай вайны, размешчаны ў Шчучынскім раёне (Беларусь) каля аграгарадка Руткевічы. Паводле ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, гэта адзіны былы сакрэтны ваенны аб’ект у краіне, адкрыты для свабоднага наведвання турыстаўМузей холодной войны «Бункер-77».
«Бункер-77» узведзены ў 1974—1977 гадах. Першапачаткова ён служыў запасным камандным пунктам ваенна-паветраных сіл СССР. На ўвесь Савецкі Саюз было ўсяго пяць падобных аб’ектаў. Плошча бункера складае 941,1 квадратнага метра, а ўвесь комплекс размешчаны на плошчы прыкладна 8,5 гектара. Пад зямлю ён сыходзіць на тры паверхі. Аб’ект мог працягнуць функцыянаванне нават у выпадку нанясення непрамога ядзернага ўдару. Бункер выходзіў на сувязь з пазыўным «Сеньёр». У рэжыме аўтаномнасці ў ім можна было выжыць 30 дзён 50-ці вайскоўцам. У выпадку вайны з аб’екта павінна было ажыццяўляцца камандаванне 95-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіяй.
Вонкава ён уяўляе з сябе звычайны пагорак, замаскіраваны жывой расліннасцюВблизи Щучина для туристов открыли секретный бункер // СБ. Беларусь сегодня, 22 февраля 2019. Побач яшчэ некалькі пагоркаў паменш. Сам бункер размяшчаўся за масіўнымі металічнымі дзвярыма. Унутры знаходзіцца больш за 50 розных памяшканняў і кабінетаў. На другім паверсе былі пакоі для адпачынку, сталовая, санвузел і службовыя кабінеты. На першым – розныя тэхнічныя памяшканні, медпункт і сам камандны пункт.
«Бункер-»77 вайскоўцы пакінулі ў 2000-х (паводле звестак Sputnik — у 2002 годзе, па даных СТБ — у 2005Музей в бункере. Показываем место в Беларуси для любителей пощекотать нервишки // СТВ, 27 декабря 2023). У 2017 годзе Шчучынскі райвыканкам перадаў пустуючы аб’ект турыстычнай фірме «ЛориСтур» на чале з яе дырэктарам Ларысай Ваўчок. Новы ўласнік прыняў рашэнне практычна нічога не мяняць, толькі прыбраўшы назапашанае смецце і дапоўніўшы абстаноўку некаторымі экспанатаміПодземелья "Сеньора": в секретном бункере поселили привидений // Sputnik Belarus, 15 мая 2019. Першы час у музей прыязджалі тыя, хто тут служыў. Афіцэры распавядалі пра вайсковыя будні і перадавалі карты і іншыя прадметыПо имени «Сеньор»: как бункер времён холодной войны стал туристической достопримечательностью // Вечерний Гродно, 26 октября 2018.
У 2024 годзе, па выніку конкурсу «Пазнай Беларусь», які праводзіўся Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме, «Бункер-77» перамог у намінацыі «Музей года».
Гл. таксама Беларусь у Халоднай вайне
Крыніцы
Спасылкі Бункер-77 на сайте ЛориСтур
Катэгорыя:Шчучынскі раён Катэгорыя:Ваенна-паветраныя сілы СССР Катэгорыя:Халодная вайна Катэгорыя:Музеі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Ваенна-гістарычныя музеі Беларусі