Ягор Спліт (), сапраўднае імя Ягор Мікалаевіч Булаткін (нар. , , Расія) — расійскі спявак і рэпер.

Біяграфія Сям’я лічылася даволі забяспечанай і вельмі музычнай, што спрыяла ранняму далучэнню Ягора да свету музыкі. Але ў юнака было шмат іншых захапленняў: ён вучыўся ў ліцэі з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, захапляўся шахматамі, займаўся футболам, баскетболам, тэнісам і більярдамmp3lav.com. Скончыў Ліцэй сучасных тэхналогій кіравання нумар 2 у горадзе Пензе. З самага юнага ўзросту Ягор пачаў захапляцца хіп-хопам

Са школьнага ўзросту адчуваў у сабе трапяткое стаўленне да музыкі і творчай сферы ў цэлым. Таксама Ягор рабіў запісы сваіх першых вопытаў выканання напісаных ім тэкстаў.

Кар’ера і творчасць У 2011 годзе карыстальнікі інтэрнэту ўбачылі яго першы кліп «Любовь в сети», які ён зняў самастойна. У 2012 годзе стаў пераможцам конкурсу «Звезда „Вконтакте“ — Пятый канал» у намінацыі «Найлепшы хіп-хоп праект», пасля якога выступіў са сваёй песняй «Вдохновение» на адной з галоўных эстрадных пляцовак Санкт-Пецярбурга — у канцэртнай зале «Кастрычніцкі».

Лэйбл Black Star Inc. звярнуў сваю ўвагу на Ягора Крыда пасля выхаду яго кавера на песню Цімаці «Не сходи с ума», лічыльнік праглядаў якога перасягнуў адзнаку ў мільён праглядаў. У красавіку 2012 года Ягор Крыд падпісаў кантракт з музычным лэйблам Black Star Inc У сакавіку 2019 года Ягор пакінуў лэйбл.https://m.lenta.ru/news/2019/05/21/breakup/.

Папулярнасць і першы альбом У 2014 годзе артыст выпускае сінгл «Самая Самая», які займае першыя радкі хіт-парадаў і музычных чартаў. На дадзены момант у відэакліпа на песню 80 мільёнаў праглядаў на YouTube.

2 красавіка 2015 года выпусціў першы студыйны альбом — «Холостяк». Новым хітом Ягора з гэтага альбома стала песня «Невеста». 25 ліпеня 2015 года выступіў на фестывалі Europa Plus LIVE 2015, які праходзіў у Маскве, у спартыўным комплексе «Лужнікі».

31 снежня 2015 года ў праграме «Навагодняя ноч на першым» праспяваў песню «Самая Cамая».

1 студзеня 2016 года ў «Навагоднім Блакітным Агеньчыку 2016» праспяваў рэмейк песень «Самая Самая» і «Надежда» сумесна з Іосіфам Кабзонам. Выступіўшы на тэлебачанні, Ягор атрымаў шырокую публіку, якая раней не ведала пра існаванне такога спевака.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Холостяк (2015) Что они знают? (2017) 58 (2020) Pussy Boy (2021) Меньше чем три (2024)

Чарты +ГодПесняТоп Радiо БелоруссiХит Парад БелоруссiЮтуб Чарт Белоруссi2013Больше чем любовь 99 151 64 2014 Самая Самая 2 1 1 Надо ли 16 9 5 2015 Невеста 2 3 1 Будильник 1 1 1 2016 Где ты где я 2 1 1 Мне нравится 6 4 2 2017 Слеза 4 3 2 Что они знают 25 16 5 2018 Гучи - - 2 Миллионны алых рох 3 2 1 Цвет настроение чёрный (з Філіпам Кіркоравым) 5 3 1 Холостяк (з ЛСП, Feduk) - 7 4 2019 Крутой 20 11 2 Наша время не пришло 5 3 7 ГРЕХИ 12 5 2

Сям’я Бацька — Мікалай Барысавіч Булаткін, бізнэсмэн, дырэктар кампаніі ТАА «Фірма „Унітрон“». Маці — Марына Пятроўна Булаткіна, намеснік дырэктара ТАА «Фірма „Унітрон“». Сястра — Паліна Мікалаеўна Булаткіна, актрыса, спявачка, кампазітар, паэтка, рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст. Жыве ў ЗША.

Спасылкі Старонка Ягора Крыда на афіцыйным сайце лэйбла «Black Star Inc.»

Катэгорыя:Выканаўцы Black Star Inc.