Шпрыц (ад — пырскаць) — агульная назва інструментаў, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне, тэхніцы і кулінарыі для ўвядзення і вывядзення вадкасцяў і газаў з выкарыстаннем поршневага ціску.
Медыцынскі шпрыц
Медыцынскі шпрыц прызначаны для ін’екцый, дыягнастычных пункцый, адсмоктвання паталагічнага змесціва з поласцей.
Апісанне
Звычайна шпрыц ўяўляе сабой полы градуяваны цыліндр з конусам, на які насаджваецца іголка, і адкрытым канцом, праз які ўводзіцца ў цыліндр шток з поршнем.
У XX стагоддзі былі найбольш распаўсюджаныя шпрыцы з цыліндрам са шкла і астатнімі часткамі з храмаванага металу.
У 1980-х атрымалі шырокае распаўсюджванне шпрыцы аднаразовага прымянення (ШАП, гутарковая назва: аднаразовы шпрыц), практычна цалкам вырабленыя з пластмасы, за выключэннем іголкі, якая па-ранейшаму вырабляецца з металу. У шпрыца ёсць таксама вялікая колькасць жаргонных назваў на слэнгу наркаманаў.
Ужываюцца таксама шпрыц-цюбікі для аднаразовага ўвядзення лекаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Медыцынскія прылады Катэгорыя:Медыцынскае абсталяванне Катэгорыя:Медыцынская тэрміналогія