«Бальніца Нікербакер» () — амерыканскі драматычны тэлесерыял, прэм’ера якога адбылася на канале Cinemax 8 жніўня 2014 года. Стывен Содэрберг зрэжысіраваў усе 20 серый тэлесерыяла.
Серыял атрымаў мноства ўзнагарод і намінацый, уключаючы прэмію Пібадзі, тры прэміі «Спадарожнік», «Эмі» за выбітнае мастацкае афармленне.
Сюжэт Дзеянне разгортваецца вакол персанала і пацыентаў бальніцы Нікербакер у Нью-Ёрку. Галоўны герой — геніяльны хірург Джон Тэкеры, які, нягледзячы на сваю залежнасць ад опіуму, творыць цуды медыцыны, ужываючы інавацыйныя метады лячэння.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2014 года Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША