«Адраджэ́нне» — беларускае кааператыўна-выдавецкае таварыства, заснаванае ў сакавіку 1922 года ў Менску. Таварыства ставіла перад сабой асветніцкія задачы і мела на мэце выданне мастацкіх твораў і падручнікаў для беларускіх школ.
Гісторыя Выдавецтва паўстала па ініцыятыве Акадэмічнага Цэнтра ў складзе: народны камісарыят асветы (5704 паі), Цэнтрабелсаюз (2852 пая), Наркамзем (100 паёў), Народны камісарыят унутраных спраў (25 паёў), Цэнтрабелсельгас (25 паёў), Беларускі Акадэмічны Тэатр (25 паёў) і прыватныя асобы (7 паёў). Пай лічыўся па 10 рублёў золатам. Выдавецтвам было выдадзена 15 кніжных найменняў, адзін нумар часопіса «Адраджэнне». Кнігарня выдавецтва размяшчалася ў былым гатэлі «Еўропа» на Губернатарскай вуліцы. Кнігі прадаваліся ў Ігумене, Слуцку, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомелі і Маскве.
Цэнтральны камітэт КПБ заўважыў у артыкулах часопіса «Адраджэнне» пра адраджэнне беларускай культуры і літаратуры антысавецкі напрамак, і дзеля ўзмацнення кіраўніцтвам выдавецтва «Адраджэнне» ператварылі ў кааператыўна-выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь», якому планы выдавецкай працы замацоўваліся Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦБ КПБ. План складаўся з трох частак: школьныя падручнікі і навуковая літаратура; палітычная літаратура; мастацкая літаратура.
Кіраўнікі Антон Баліцкі (1891—1937) — старшыня праўлення. Сцяпан Некрашэвіч (1883—1937) — заступнік старшыні на правах дырэктара Таварыства. Язэп Дыла (1880—1973), Біруля, Валадкевіч — члены праўлення.
Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Адраджэнне. // — С. 134—135.
. Ліс, Арсеній. Адраджэнне. // — С. 61—62.
Спасылкі
Купала, Янка. Спадчына — Менск : Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэнне», 1922. — 221 с. «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»
Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы Катэгорыя:З’явіліся ў 1922 годзе Катэгорыя:Кампаніі Мінска Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі