Партызанская група «Родныя» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзяржынскага, Заслаўскага, Мінскага, Івянецкага раёнаў.
Гісторыя 13 красавіка 1943 года група (10 чалавек) была перакінута ў нямецкі тыл. Камандзір групы — Я. А. Фокін. Падрыўнікі групы пусцілі пад адхон 25 эшалонаў, знішылі і папсавалі 146 вагонаў і платформ, 11 танкаў і бронемашын, 7 гармат, узарвалі 2 масты, 2 склады, больш за 1 км чыгункі, каля 2 км тэлефонна-тэлеграфных ліній. У верасні 1943 года здабылі і перадалі ў Цэнтр спіс шпіёнаў і дыверасантаў, закінутых у савецкі тыл. Вялі палітычную работу ў фарміраваннях праціўніка. 4 ліпеня 1944 года група (21 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе