Андрэй Іванавіч Ліс (нар. 25 сакавіка 1976, в. Ліскава, Клецкі раён) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія Нарадзіўся 25 сакавіка 1976 года ў в. Ліскава Клецкага раёна Мінскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча; Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва»; генерал-маёр юстыцыі.

Службовую дзейнасць пачаў следчым следчага аддзялення аддзела ўнутраных спраў Клецкага райвыканкама, потым узначаліў гэта аддзяленне. Займаў кіруючыя пасады ў аддзеле занальна-лінейнага кантролю ўпраўлення Следчага камітэта МУС Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці; праходзіў службу ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, у тым ліку на пасадзе намесніка начальніка УУС — начальніка папярэдняга расследавання. З’яўляўся намеснікам начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці; начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці; начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Капыльскай акругі № 66. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені.

Сям’я Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання