Ян Уладзіслаў Саламярэцкі (? — люты 1641) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Біяграфія Апошні з роду князёў Саламярэцкіх. Бацька Мікалай Леў Саламярэцкі, маці Рэгіна з Гойскіх.

Маршалак пінскі з 1629 года. Пасол на сойм 1638 года.

Меў маёнткі Высоцк, Церабяжоў, Столін, Дубровіца. Жонка Ганна з Валовічаў.

Завяшчаў Пінскаму езуіцкаму калегіуму 25 тыс. злотых, Пінскаму кляштару францысканцаў — палову маёнтка Дубровіца, Віленскаму касцёлу св. Казіміра — 10 тыс. злотых (пазней тастамент быў прызнаны несапраўдным).

Крыніцы

Літаратура Сліж Н. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.

Спасылкі Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»

Ян Уладзіслаў