Міхаіл Уладзіміравіч Мірончык (нар. 24 красавіка 1966, в. Куправічы, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзіўся 24 красавіка 1966 года ў в. Куправічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Геаграфія»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Праходзіў тэрміновую ваенную службу ў Рэспубліцы Афганістан.
Працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара школы, дырэктарам школы, гімназіі; намеснікам кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска; старшынёй камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Каменнагорскай акругі № 102. Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Выдатнік адукацыі.
Сям’я Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)