Колпіна (, ) – найбуйнейшы востраў акваторыі Пскоўскага возера і Чудска-Пскоўскага азёрнага комплексу. Плошча - 11,02 км². Другі па велічыні востраў возера - Пійрыссаар (Эстонія) мае плошчу каля 7,8 км². На востраве Колпіна размясціліся тры населеныя пункты: Шартава на ўсходнім беразе, Медлі і Колпіна на заходнім. Востраў уваходзіць у склад Пячорскага раёна Пскоўскай вобласці Расіі. У 1920—1945 гадах, як і ўвесь Пячорскі раён, уваходзіў у склад Эстоніі, 16 студзеня 1945 года востраў перададзены РСФСР.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Колпіна (востраў) · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.