Ненадзейны электар, або ненадзейны выбаршчыкАнглійскія тэрміны і перакладаюцца на беларускую мову аднолькава як «выбаршчык», праз што ўтвараецца полісемія і блытаніна паміж блізкароднаснымі тэрмінамі. Слова «электар» з’яўляецца дакладнай перадачай тэрміна і гістарычна выкарыстоўвалася на Беларусі. (таксама магчыма «верало́мны», «няве́рны», «здра́длівы»; ) — прадстаўнік Электаральнай калегіі на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, які галасуе насуперак выніку народнага галасавання ў сваім штаце.
Юрыдычны статус Юрыдычна прадстаўнікі Электаральнай калегіі маюць права галасаваць як захочуць і за каго захочуць, ігнаруючы вынікі народнага галасавання ў сваіх штатах. Улады штата, са свайго боку, маюць права накладаць грашовыя штрафы і, у некаторых штатах, анулёўваць падобныя галасы. Агульная сітуацыя была растлумачана Вярхоўным судом ЗША ў 1954 годзе ў рашэнні па справе «». Ён удакладніў, што штаты і партыі, да якіх належаць электары, маюць права патрабаваць ад іх папярэдняй «клятвы вернасці голасу» () і прадугледжваць дзеянні ў выпадку парушэння такой клятвы, аднак не могуць пераследваць электараў у рамках крымінальна-працэсуальнага кодэкса за парушэнне такой клятвы. Рэзалютыўная частка рашэння гаворыць:
Тым не менш, нават калі такія абяцанні кандыдатам ад членаў Электаральнай калегіі не маюць юрыдычнай сілы, паколькі парушаюць меркаваную канстытуцыйную свабоду голасу кожнага паводле 2-га артыкула Канстытуцыі (§ 1), і члены Калегіі маюць права голасу па сваім выбары, само патрабаванне папярэдняй клятвы вернасці таксама не з’яўляецца неканстытуцыйным.
Чатырох ненадзейных электараў ад штата Вашынгтон у 2016 годзе (яны галасавалі насуперак волі выбаршчыкаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2016 года) аштрафавалі на 1 тысячу долараў кожнага. 6 ліпеня 2020 года Вярхоўны суд ЗША аднагалосна вырашыў, што ўлады штатаў могуць караць ненадзейных электараў.
Асноўныя падзеі Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 1796 года сталі першымі з ненадзейным электарам: Самуэль Майлс () ад Пенсільваніі замест Джона Адамса, які выйграў у яго штаце, па ўласным выбары прагаласаваў за Томаса Джэферсана. Найбольшая колькасць галасоў была зменена на выбарах 1872 года. Аднак тут да электараў складана прымяняць крытэрыі нявернасці ці ненадзейнасці, бо сітуацыя была абумоўлена аб’ектыўнымі акалічнасцямі. Кандыдат у прэзідэнты Хорас Грылі памёр праз месяц пасля заканчэння выбараў, як раз да сходу электараў. Таму Электаральнай калегіяй атрыманыя ім народныя галасы былі роўнымі часткамі размеркаваны паміж іншымі кандыдатамі і прапарцыйна гэтаму павялічана колькасць электараў у кожнага. Па колькасці менавіта ненадзейных электараў, якія ўсвядомлена і індывідуальна зрабілі альтэрнатыўны выбар на галасаванні, лідзіруюць прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 года.
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 года На прэзідэнцкіх выбарах у ЗША 2016 года перамогу атрымаў рэспубліканец Дональд Трамп, хоць кандыдатка ад дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан атрымала большую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Раззлаваныя прыхільнікі дэмакратаў правялі шэраг акцый пратэсту, а са штаба дэмакратаў былі высунуты абвінавачванні ва ўмяшанні ў выбары «рускіх хакераў». На Электаральную калегію быў аказана моцны ціск пад абвешчаным самой Клінтан лозунгам «Галасуй сэрцам» ().
Беспрэцэндэнтны ціск на Калегію, уключаючы асабістыя звароты і нават лісты з пагрозамі смерці, прывёў да небывалай з выбараў 1872 года колькасці ненадзейных электараў. Пры гэтым ні Трамп, ні Хілары дадатковых галасоў не атрымалі, аднак сем электараў аддалі галасы за іншых палітыкаў. У тым ліку электар ад Вашынгтона замест Хілары Клінтан, за якую павінен быў галасаваць, прагаласаваў за актывістку з народа сіу па імі Фейт Плямісты Арол. Сам Роберт Сат’якум Малодшы належыць да племя (рэзервацыя ў акрузе Пірс), а яго бацька, , быў правадыром племя. У штаце Вашынгтон анулявання галасоў ненадзейных электараў не прадугледжана, толькі накладанне штрафу ў 1000 долараў. Такім чынам гэты голас быў афіцыйна залічаны і ўвайшоў у гісторыю прэзідэнцкіх выбараў ЗША як першы, аддадзены электарам за прадстаўніка карэнных народаў ЗША.
Крыніцы
Каментарыі
Катэгорыя:Прэзідэнцкія выбары ў ЗША