Юрый Іосіфавіч Наркевіч (нар. 2 лютага 1964, в. Слабада, Нясвіжскі раён) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія Нарадзіўся 2 лютага 1964 года ў в. Слабада Нясвіжскага раёна Мінскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Планаванне сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Праходзіў службу ў радах Савецкай арміі.

Працаваў старшым эканамістам, галоўным эканамістам у калгасах Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці; намеснікам старшыні Іванаўскага райвыканкама; кіраўніком аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» (г. Іванава); старшынёй Бярозаўскага райвыканкама; кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама; старшынёй Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Член Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь».

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Пружанскай акругі № 9. Старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Член Савета Палаты прадстаўнікоў.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іншымі ўзнагародамі.

Сям’я Жанаты, мае сына.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання