Эрнст Ве́рнер Сі́менс (больш правільна Зі́менс; ) — нямецкі інжынер-электратэхнік і вынаходнік-прамысловец XIX стагоддзя.

Сябар Прускай акадэміі навук (1874), член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1882). У 1847 г. атрымаў патэнт на ўдасканалены тэлеграф, для якога вынайшаў бясшоўную абалонку дрота. Вынаходства засцерагала кабель ад вільгаці пры пракладцы пад вадой, што дазволіла ў 1868—1870 гадах працягнуць тэлеграфную лінію з Лондана (Англія) ў Калькуту (Брытанская Індыя; цяпер Індыя) даўжынёй звыш 11 тыс. км і па дне Міжземнага мора.

У 1853—1856 гадах, падчас Крымскай вайны, праклаў тэлеграфную лінію ў Расійскай імперыі ад Пецярбурга да Севастопаля (Таўрыйская губерня; цяпер Крым, Украіна). Кіраваў стварэннем першай трамвайнай лініі на прамысловай выставе ў Берліне 1879 года.

Займаўся распрацоўкамі ў галіне моцнатокавай электратэхнікі (электрычнай асвятленне, трамвай, электрастанцыя). Стварыў іртутны эталон супраціўлення (ом) і селенавы . Заснаваў электратэхнічны канцэрн «Сіменс і Гальске». Яго імя атрымала адзінка электраправоднасці — сіменс.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і землеарандатара (1787—1840) і Элеаноры-Генрыеты Дайхман (1792—1839). Быў старэйшым сынам і 4-м з 14 дзяцей. Меў 4 малодшых братоў. У 1823 г. пераехаў з бацькамі ў маёнтак (Вялікае княства , Нямецкі Саюз; цяпер зямля Мекленбург — Пярэдняя Памеранія, Германія). Год адвучыўся ў (В.к. Мекленбург-Шверын; цяпер зямля Мекленбург — Пярэдняя Памеранія). Затым 3 гады браў хатнія ўрокі ў настаўніка. У 1834 г. у Любеку (Нямецкі Саюз; цяпер зямля Шлезвіг-Гольштэйн, Германія) скончыў 3 класы гімназіі .

Увосень 1835 г. паступіў курсантам у Прускай ваеннай акадэміі (Берлін) на прапанову кіраўніка Інжынернага корпуса генерала (1774—1841). У 1838 г. скончыў навучанне ў званне артылерыйскага лейтэнанта і паступіў на вайсковую службу ў Магдэбург (правінцыя Саксонія, Каралеўства Прусія, Нямецкі Саюз; цяпер зямля Саксонія-Ангальт, Германія). Пазней атрымаў накіраванне ў гарнізон Вітэнберга (правінцыя Саксонія; зямля Саксонія-Ангальт), дзе за секунданцтва на дуэлі атрымаў 5 гадоў зняволення.

У турэмнай пачаў першыя доследы з пастаянным токам ад батарэі, у ходзе якіх у 1841 г. распрацаваў золатам і серабром. У 1842 г. атрымаў памілаванне і ўладкаваўся на працу ў гарматню ў Берліне. У 1843 г. у Лондане прадаў англійскаму ювеліру правы на сваё першае вынаходства гальванізавання каштоўнымі металамі. У 1844 г. паслаў 20-гадовага брата ў Англію для ўкаранення сваіх распрацовак.

Пры канцы 1846 г. удасканаліў тэлеграф іголкай для ўказання слушнай літары замест азбукі Морзэ. У пачатку 1847 г. вынайшаў бясшоўную абалонку для дрота, якая засцерагала кабель ад вільгаці пры пракладцы пад вадой. 1 кастрычніка 1847 г. у Берліне сумесна з механікам (1814—1890) заснаваў тэлеграфна-будаўнічае прадпрыемства . 12 кастрычніка адчынілі ўласную майстэрню на грошы стрыечнага брата (1805—1879), які працаваў судовым саветнікам і пазычыў 6842,2 талераў за атрыманне 20% прыбыткаў цягам наступных 6 гадоў. У 1848 г., на пачатку , вынайшаў для абароны порта Кіля марскія міны з электрычным прывядзеннем у дзеянне на адлегласці.

Узімку з 1848 на 1849 г. «Сіменс і Гальске» пабудавала першую ў Германіі тэлеграфную лінію з Берліна ў Франкфурт-на-Майне (цяпер зямля Гесэн, Германія), дзе тым часам засядаў . У выніку прускі кароль Фрыдрых Вільгельм IV за тыдзень да прыезду ў Берлін імператарскага пасольства Нацыянальнага сходу даведаўся аб прывезенай яму прапанове стаць нямецкім імператарам.

У 1852 г. «Сіменс і Гальске» ўдалося атрымаць кантракт на будаўніцтва тэлеграфных ліній ад Пецярбурга (Расійская імперыя) да Варшавы (Царства Польскае; цяпер Польшча) і Масквы. У 1853—1856 гадах, падчас Крымскай вайны, праклаў тэлеграфную лінію ў Расійскай імперыі ад Пецярбурга да Севастопаля (Таўрыйская губерня; цяпер Крым, Украіна). Таксама пры дапамозе брата (1829—1906), які з 1853 г. загадваў прадстаўніцтвам «Сіменс і Гальске» ў Пецярбургу, ажыццявілі пракладку тэлеграфных ліній ад расійскай сталіцы ў Гельсінгфорс (Вялікае княства Фінляндскае; цяпер Фінляндыя), Кранштат, Рыгу і Рэвель (Эстляндская губерня, цяпер Эстонія).

У 1863—1866 гадах уваходзіў у ад , сузаснавальнікам якой з'яўляўся. У 1867 г. атрымаў на Сусветнай выставе ў Парыжы ордэн Ганаровага легіёна. У 1868—1870 гадах кіраваў пракладкай тэлеграфнай лініі з Лондана (Англія) ў Калькуту (Брытанская Індыя; цяпер Індыя) даўжынёй звыш 11 тыс. км. У 1880 г. пабудаваў першы ў свеце электрычны ліфт. У 1888 г. атрымаў дваранства. У 1890 г. сышоў у адстаўку з «Сіменс» за 2 гады да смерці.

Сям’я У 1852 г. ажаніўся з Матыльдай Дзюман, ад якой меў 2 сыноў: (1853—1918) і (1855—1919). Аўдавеў у 1867 годзе.

У 1869 г. ажаніўся з Антоніяй Сіменс (1840—1900), ад якой меў сына (1872—1941) і дачку Герту (1870—1939).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вынаходнікі Германіі Катэгорыя:Siemens Катэгорыя:Ваенныя інжынеры Германіі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Германіі Катэгорыя:палітыкі Германіі Катэгорыя:ваенныя Германіі