Віктар Станіслававіч Плескач (нар. 4 сакавіка 1969, г. Ваўкавыск, Гродзенская вобласць) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзіўся 4 сакавіка 1969 года ў г. Ваўкавыску Гродзенскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Машыны і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам».
Служыў у радах Савецкай арміі.
Працаваў рабочым, майстрам, старшым майстрам на Ваўкавыскім заводзе ліцейнага абсталявання; механікам, галоўным інжынерам, дырэктарам Ваўкавыскага завода будаўнічых вырабаў; дырэктарам Ваўкавыскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.
З’яўляўся дэпутатам Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў па Брэсцкай выбарчай акрузе.
Член Беларускай партыі «Белая Русь».
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Ваўкавыская акругі № 48. Член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве.
Узнагароды Выдатнік спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь.
Сям’я Жанаты, мае дачку.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў