Антоні Арэшка (, псеўданімы Іудак, Іудаш; 1805—1877) — зямянін, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Арэшкаў. Нарадзіўся ў 1805 годзе ў сям'і Адама Арэшкі (нар. 1770), старосты рудкоўскага, і Альжбеты з Войнаў.

Атрымаў ад бацькі маёнтак Пешкаў Пінскага павета.

У час паўстання 1830—1831 гадоў адзін з арганізатараў паўстанцкіх атрадаў у Пінскім павеце, удзельнічаў у баях. У 1831 годзе арыштаваны, высланы ў родавы маёнтак пад нагляд паліцыі. Устанавіў сувязь з Ш. Канарскім і створанай ім арганізацыяй Саюз польскага народа. У 1838 годзе арыштаваны, супрацоўнічаў са следствам. Сасланы ў Томск на 20 гадоў. Пасля амністыі вярнуўся ў 1858 годзе. Паводле некаторых звестак вярнуўся ў Пешкі. Паводле іншых станам на 1866 год пражываў у Пінску.

Сям’я У шлюбе з першай жонкай Марыяна Умін меў аднаго сына Леапольда (нар. 1826), партупея-прапаршчыка Арэнбургскага лінейнага батальёна (1847).

У шлюбе з другой жонкай Тэкляй Чарноцкай меў сына Францішка (нар. 1832).

Паводле некаторых звестак меў дачку Камілу.

Крыніцы

Антоні Арэшка (1800—1877) Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў