Капыт — рагавое ўтварэнне на канцы ног у некаторых млекакормячыхТлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.277.. У анатамічным дачыненні капыты адпавядаюць пазногцям у чалавека. Капыт з’яўляецца мадыфікаванай скурай, у якой адсутнічае ніжні пласт, а эпідэрміс пераўтвораны ў мазоль.
Капыты маюць вялікае значэнне для здароўя жывёл, асабліва няпарнакапытных. Яны нясуць вагу жывёлы і амартызуюць ударную сілу кожнага кроку або скачка, прадухіляючы пашкоджанні суставаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Покрыўная сістэма жывёл