11-ы партызанскі атрад — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Смаленскай і Магілёўскай абласцей.

Камандаванне Камандзір С. Д. Іваноў

Камісары І. М. Шалаеў А. І. Палякоў

Гісторыя Атрад быў створаны ў чэрвені 1942 года як 2-і батальён партызанскага палка «Трынаццаць», з 1 чэрвеня 1944 года 11-ы атрад партызанскага злучэння «Трынаццаць».

Партызаны ў жніўні 1943 года ўдзельнічалі ў аперацыях «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Магілёў — Крычаў. У чэрвені 1944 года на чыгунцы Мінск — Орша каля станцыі Бобр падарвалі больш за 190 рэек. 30 чэрвеня 1944 года атрад (176 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе