На тэрыторыі Глыбоцкага раёна ёсць некалькі месцаў масавых расстрэлаў яўрэяў. Каля возера Вялікае, за аэрадромам, у сярэдзіне 1942 года забілі 2700 чалавек. Недалёка ад урочышча Барок у 1942 годзе былі расстраляныя каля 2000 яўрэяў. У цэнтры Глыбокага на вуліцы Чкалава 19 жніўня 1942 года былі пахаваныя каля 4500 прадстаўнікоў народа — вязняў знішчанага гета. У Плісе ў 1943 годзе былі забітыя 500 чалавек.
У вёсцы Зябкі да вайны жыло каля 20 яўрэйскіх сем’яў, з якіх ніхто не паспеў эвакуявацца. Трох чалавек немцы забілі ў першы ж дзень пасля акупацыі, а затым быў праведзены пагром, у якім удзельнічалі і мясцовыя жыхары. Уся яўрэйская маёмасць была разрабавана. Яўрэяў мястэчка штодня выкарыстоўвалі на прымусовых працах — будаўніцтве дарогі, капанні катлаванаў і іншым. Калі нацысты стварылі гета ў Празароках, выжылых адправілі туды, дзе ацалелыя ў рэшце рэшт былі забітыяВоспоминания Сосновика Иосифа Симховича .
Масавыя забойствы адбываліся ў населеных пунктах Глыбокае, Пліса, Шыпы, Малыя Давыдкі, Перадолы, Галубічы (32 чалавекі ва ўрочышчы Жыроўня ў 1941 годзе).
Апошніх яўрэяў, пакінутых працаваць у аптэках, часам на млынах, дзе немцы не маглі абысціся без спецыялістаў, зімой 1942—1943 года ў адзін дзень нацысты сабралі іх і расстралялі.
Было створана 3 гета: Глыбоцкае (верасень 1941 — 20 жніўня 1943, закатаваныя і забітыя больш за чалавек), Пліскае (восень 1941 — 1 чэрвеня 1942, забітыя каля 500 чалавек), Празарокскае (лета 1941— 6 снежня 1941, забітыя 420 чалавек).
У Глыбоцкім раёне 8 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Кучко Петранела і Павел, Левановіч Ігнат і Яніна, Сянкевіч Канстанцін і Марыя, Грыц Мікіта і Яўгенія.
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Глыбокім, Плісе і Празароках.
Крыніцы
Літаратура
Глыбоцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Глыбоцкага раёна