9 лістапада 2024 года каля 8:25 раніцы тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне на шматлюднай платформе чыгуначнай станцыі Квета (правінцыя Белуджыстан, Пакістан) каля білетных кас, дзе каля 150—200 чалавек чакалі цягнік на Равалпіндзі. Па меншай меры 32 чалавекі загінулі і яшчэ 62 былі паранены.

Адказнасць узяла Армія вызвалення Белуджыстана.

Паводле заявы баевікоў, тэракт арганізаваны брыгадай Маджыда.

10 лістапада Армія вызвалення Белуджыстана апублікавала фатаграфію смяротніка — Мухамеда Рафіка Бізэнджа. Ён далучыўся да баевікоў у 2017 годзе пад псеўданімам «Вашэн».

Урад Белуджыстана абвясціў трохдзённую жалобу з 11 па 13 лістапада.

Гл. таксама Захоп цягніка Jaffar Express (2025)

Крыніцы

Катэгорыя:Лістапад 2024 года Катэгорыя:Падзеі 9 лістапада Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2024 годзе Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2024 года Катэгорыя:Падзеі ў Пакістане