У гады Другой сусветнай вайны яўрэўскія абшчыны ў Гарадку, Езярышчы і Азёрках былі цалкам знішчаны. Масавыя забойствы прадстаўнікоў народа адбываліся ў вёсках Бычыха (Бычыхінскі сельсавет), Бяскатава (Стадалішчанскі сельсавет) і многіх іншых.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: Гарадоцкае (жнівень 1941 — кастрычнік 1941, закатаваныя і забітыя каля 2000 чалавек) і Езярышчанскае (восень 1941 — люты 1942, каля 150 чалавек).
Шэсць чалавек з Гарадоцкага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Прышчэпава Соф’я, Каралёў Ягор, Каралёва Кацярына і Бадзяла Еўдакія з вёскі Бегуны і Корага Ганна і Вольга з Гарадка — за выратаванне Алпатавай (Турнянскай) Галіны.
Помнікі ахвярам Катастрофы ў раёне ўстаноўлены ў ГарадкуА. Шульман. Еврейский Городок і ЕзярышчыА. Шульман. Старые и новые памятники .
Крыніцы
Літаратура
Гарадоцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Гарадоцкага раёна