Седрык Клапіш (; нар. , Нёі-сюр-Сен) — французскі рэжысёр.
Біяграфія Седрык Клапіш нарадзіўся ў Нёі-сюр-Сен недалёка ад Парыжа ў яўрэйскай сям'і. Яго бацька - фізік Элі Рабер Клапіш (1932-2020), быў навуковым дырэктарам ЦЕРН, маці - псіхааналітык Франсуаза Мэер (нар. 1940); бацькі яго маці былі дэпартаваныя ў Асвенцім. Кінаадукацыю рэжысёр атрымаў ва Універсітэце Парыж III Новая Сарбона і Універсітэце Парыж VIII. Яму двойчы было адмоўлена ў паступленні ў прэстыжную французскую кінашколу IDHEC (франц. Institut des hautes études cinématographiques), цяпер La fémis. Пазней ён паступіў у кінашколу Нью-Ёркскага Універсітэта, дзе і правучыўся з 1983 па 1985 год. У 80-х ён пачаў здымаць кароткаметражкі (In transit, Ce qui me meut), а пасля стаў сцэнарыстам і рэжысёрам ігравога кіно. Апроч гэтага ён быў рэжысёрам дакументальных французскіх фільмаў пра прыроду.
Зноскі
Катэгорыя:Рэжысёры Францыі