Талсі Габард (; ) — амерыканскі палітык.

Біяграфія Нарадзілася ў 1981 годзе на Амерыканскім Самоа.

У 2002 годзе стала самай маладой дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў штата Гаваіbusinessinsider.com.

У 2003 годзе яна добраахвотна далучылася да Нацыянальнай гвардыі Гаваяў, а ў наступным годзе адправілася добраахвотніцай у Ірак, дзе служыла ў медыцынскім падраздзяленні.

Дэпутатка Кангрэсу ЗША ад Дэмакратычнай партыі з 2013 года. У ходзе цырымоніі прынясення дэпутацкай прысягі яна прысягала на «Бхагавад-гіце», паколькі належыць да індуісцкага веравызнання. У лістападзе 2016 года сустракалася з абраным прэзідэнтам Дональдам Трампам, каб абмеркаваць пытанні барацьбы з тэрарызмам і сітуацыю ў Сірыі.

У 2020 годзе Тулсі Габард перайшла ў рэзерв арміі ЗША і атрымала званне падпалкоўніка, працягваючы сваю палітычную дзейнасць.

Да 2022 года яна была ў Дэмакратычнай партыі і пры гэтым працавала палітычнай аглядальніцай на канале Fox News.

У лістападзе 2024 года абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў Тулсі Габард на пасаду дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗШАpbs.org.

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША