Сектар Газа (, ) — тэрыторыя на беразе Міжземнага мора. На ўсходзе і поўначы мяжуе з Ізраілем, на паўднёвым захадзе з Егіптам. Паводле рашэння ААН з’яўляецца часткай тэрыторыі, выдзеленай для арабскай дзяржавы Палесціны. Даўжыня сектара Газа складае прыкладна 50 км, шырыня ад 6 да 12 км. Агульная плошча каля 360 квадратных кіламетраў.
У 1994 годзе Ізраіль гарантаваў права самакіравання рэгіёну Газы праз Палесцінскую аўтаномію. Да гэтага Сектар Газа быў месцам ваеннай акупацыі, у апошні час Ізраілем (1967—1994), ад гэтага Егіптам (1958—1967). У перыяд існавання Асманскай імперыі Газа ўваходзіла ў склад Сірыйскага вілаета. З 2007 года рэгіён дэ-факта кантралюецца групоўкай ХАМАС. У 2012 годзе Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый дала Палесціне статус дзяржавы-назіральніка ў сваёй арганізацыіGeneral Assembly Votes Overwhelmingly to Accord Palestine ‘Non-Member Observer State’ Status in United Nations. United Nations. Сектар Газа разам з заходнім берагам ракі Іардан з’яўляюцца часткай палесцінскай тэрыторыі, вызначанай у нарвежскіх пагадненнях і рэзалюцыі СБ ААН 1860EU Heads of Missions’ report on Gaza 2013. ECCPalestine.org.
Мусульмане-суніты складаюць пераважную частку палесцінскага насельніцтва ў Сектары Газа. Рэгіён мае гадавы тэмп прыросту насельніцтва ў 2,91 % паводле даных 2014 годаGaza Strip . CIA World Factbook. Аднак існуе абмежаваная магчымасць да будаўніцтва новых дамоў і аб’ектаў для гэтага росту. Па стане на 2014 год насельніцтва Сектару Газы складала 1,8 млн чалавек.
У 2014 годзе пасля перамір’я ХАМАС і ФАТХ сфарміравалі адзіны палесцінскі ўрад у Палесціне. У ліпені 2014 года, пасля эскалацыі канфлікту паміж ХАМАС і Ізраілем, ізраільскае войска пачало аперацыю «Непарушная скала».
Спасылкі
Афіцыйны сайт кіраўніцтва Сектара Газа Сектар Газа . CIA World Factbook Сектар Газа . DMOZ Карты Сектара Газа і заходняга берага ракі Іардан
Катэгорыя:Палесціна