За час акупацыі да канца 1942 года практычна ўсе яўрэі Лёзненскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Масавыя забойствы адбываліся ў Лёзне, Бабінавічах, Дабрамыслях, Калышках і мностве іншых месцаў. Напрыклад, толькі ў студзені 1942 года на тэрыторыі Дабрамысленскага сельсавета былі расстраляныя больш за 200 яўрэяўНациональный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 845, опись 1, дело 5, листы 2-5..
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета: у Бабінавічах (верасень 1941 — сакавік 1942, закатаваныя і забітыя сотні чалавек), у Дабрамыслях (лета 1941 — сакавік 1942, забітыя ўсе яўрэі мястэчка), у Лёзне (ліпень 1941 — 23 лютага 1942, больш за 1000 загінулых), у Калышках (лета 1941 — 18 сакавіка 1942, забітыя ўсе яўрэі мястэчка).
У Лёзненскім раёне 11 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Дэхцерава Феадосія, Вінаградава Юльяна, Савельева (Вінаградава) Іраіда, Зубава Феадосія, Каралёва (Зубава) Соф’я, Каралёва Праскоўя, Пакульніцкія Іосіф і Яўгена, Мураўёвы Людміла і Ксенія, Барадзіна (Ламаносенка) Тамара.
Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў устаноўлены ў БабінавічахАркадий Шульман. Место для памятника , ДабрамысляхЭлла Гоз. «Я храню это в сердце моем…» , КалышкахВоспоминания О. Я. Ноткиной , Лёзне.
Крыніцы
Літаратура
Лёзненскі раён Катэгорыя:Гісторыя Лёзненскага раёна