За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Мёрскага раёна былі забітыя. Самыя масавыя забойствы адбываліся ў населеных пунктах Дзісна, Мёры, Блошнікі (цяпер Калінавае), Язна, Лявонпаль, Ліпава-2 (Ліпаўкі-2).

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: у Дзісне (25 ліпеня 1941 — 14 чэрвеня 1942, каля 4000 загінулых), у Мёрах (лета 1941 — 2 чэрвеня 1942, больш за 2000 загінулых), у Лявонпалі (лета 1941 — май 1942, як мінімум 120 загінулых).

23 чалавекі з Міёрскага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: сям’я Кодзіс (Баляслаў, Цекла, Марыя (Балабай), Марыя (Піятроўская), Ёзеф і Феліцыя)Яд Вашем. Место спасения — Василёнки. , Іваноў Васіль, Левікіна (Іванова) ІрынаЯд Вашем. История спасения Бокман Гени. , Воранавы Фёдар і МістрыдыяЯд Вашем. История спасения Бокман Гени. , Пашкевічы Уладзіслаў і Марыля, Сакалоўскія Уладзімір, Лідзія і Стэфа, Дзянісавы Савасцей і Ірына, Кірылава (Дзянісава) ЕфрасінняЯд Вашем. История спасения Шельмор (Номкиной) Песи. , Дзямешкі Уладзімір, Стэфаніда і ВалянцінаЯд Вашем. История спасения Залмана и Мойши Каца. , Сядлоўскія Дзмітрый і АляксандраЯд Вашем. История спасения Зелбст (Фукс) Фани. .

У Дзісне ўсталяваныя тры помнікі на месцы расстрэлу яўрэяўФ. Шимукович. Евреи в Дисне Город, в котором живёт история Братские могилы Дисненского района .

У Мёрах усталяваны помнік на месцы забойства ахвяр ХалакостуаА. Шульман. Миорские встречи .

Крыніцы

Літаратура

Мёрскі раён Катэгорыя:Гісторыя Мёрскага раёна