За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Аршанскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета: у Оршы (жнівень 1941 — 26-27 лістапада 1941, да 6000 загінулых), у Барані (верасень 1941 — 8 красавіка 1942, каля 45 загінулых), у Копысі (кастрычнік 1941 — 14 студзеня 1942, каля 250 загінулых), у Смалянах (9 сакавіка — 5 красавіка 1942, каля 600 загінулых).
У Аршанскім раёне 9 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Гулідава (Апіёк) Зінаіда, Кунін Васіль, Хлусевічы Лука і Пелагея, Адамовіч Матрона, Баршчэўская (Кітовіч) Аляксандра, Кісялёвы Іван і Ганна, Сапега Вольга.
Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў у раёне ўстаноўлены ў Оршы, КопысіЗбор помнікау гісторыi i культуры Беларусi — Мінск, 1985. — С. 108.Holocaust in Kopys , СмалянахЗбор помнікау гісторыi i культуры Беларусi — Miнск, 1985. — С. 114. і Барані.
Крыніцы
Літаратура Г. П. Пашкоў, Т. Г. Iгнацьева i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Орша. Аршанскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. У 2 кнігах. Кніга 1-я. — Мн.: "Беларуская энцыклапедыя", 1999. — ISBN 985-11-0156-7. Г. П. Пашкоў, Т. Г. Iгнацьева i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Орша. Аршанскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. У 2 кнігах. Кніга 2-я. — Мн.: "Беларуская энцыклапедыя", 2000. — ISBN 985-11-0170-2. Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4. Орша // Российская еврейская энциклопедия / Главный редактор Г. Г. Брановер. — Москва: Российская академия естественных наук, Российско-израильский знциклопедический центр «ЭПОС». Г. Р. Винница. Холокост на оккупированной территории Восточной Беларуси в 1941—1945 годах. — Мн., 2011, ISBN 978-985-6950-96-7 Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
Аршанскі раён Катэгорыя:Гісторыя Аршанскага раёна