Святлана Уладзіміраўна Сенька (нар. 24 ліпеня 1981, в. Навасёлкі, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская настаўніца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзілася 24 ліпеня 1981 года ў вёсцы Навасёлкі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».
Працавала намесніцай дырэктара па вучэбнай рабоце Колкаўскай сярэдняй школы, выхавальніцай, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Петрыкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення; намеснікам начальніка аддзела адукацыі, намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму, начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму, намеснікам старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.
З’яўлялася старшынёй Петрыкаўскага раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», старшынёй Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Выбіралася дэпутатам Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Жыткавіцкай акругі № 39. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў. Мае падзякі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання