Трапі́чнае паве́тра — паветраныя масы, якія фарміруюцца на працягу года ў трапічных і субтрапічных шыротах, а таксама летам кантынентальных раёнах поўдня ўмераных шырот.

Кантынентальнае трапічнае паветра вызначаецца вельмі высокімі летнімі тэмпературамі, нізкай адноснай вільготнасцю, няўстойлівай стратыфікацыяй і высокай запыленасцю. Марское трапічнае паветра адрозніваецца адносна высокай тэмпературай, высокай вільготнасцю і ўстойлівай стратыфікацыяй.

Трапічнае паветра ўзаемадзейнічае з паветрам умераных шырот, ад якога аддзелена палярным фронтам, і з экватарыяльным паветрам, ад якога аддзелена ўнутрытрапічнай зонай канвергенцыі. Часам трапічнае паветра пранікае ва ўмераныя шыроты і выклікае адлігі зімой і сухавеі летам. Можа у цыклонах пранікаць да субпалярных шырот.

Крыніцы

Літаратура

Морина О. М. Метеорология и климатология : Учебное пособие / О. М. Морина, А. М. Дербенцева, В. А. Морин — Хабаровск: Изд-во Тихоокеанского гос. универаситета, 2013. — С. 42, 43. — 67 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-7389-1275-7. Глава 3. Тропический пояс // Климатология. География климатов: учебное пособие / В. Н. Сорокина, Д. Ю. Гущина ; Московский гос. ун-т им. М. В. Ломоносова. — М. : Географический факультет МГУ, 2006. — С. 18—29. — 103 с. : ил.; 21 см — ISBN 5-89575-107-5.

Катэгорыя:Паветра Катэгорыя:Клімат