Дзяніс Іванавіч Ушацкі (нар. 31 сакавіка 1977, г. Душанбэ, Таджыкістан) — беларускі пажарнік, службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія Нарадзіўся 31 сакавіка 1977 года ў г. Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан)Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый»; магістратуру Камандна-інжынернага інстытута МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне абаронай ад надзвычайных сітуацый»; палкоўнік унутранай службы.

Працоўны шлях пачаў з пасады пажарнага, працаваў начальнікам дзяжурнай змены; інспектарам інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду; намеснікам начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэнні; начальнікам пажарнай аварыйна-выратавальнай часці; намеснікам начальніка Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях па аператыўна-тактычнай рабоце, начальнікам штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый; начальнікам Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Маладзечанскай-гарадскай акругі № 72. Член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства па надзвычайных справах Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных справах Рэспублікі Беларусь «За заслугі», медалём «За бездакорную службу» II і III ступені.

Сям’я Жанаты, выхоўвае дачку.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання