Руслан Іосіфавіч Чарнецкі (нар. 1 ліпеня 1981, г. Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно, дэпутат Палаты прадстаўнікоў і міністр культуры Беларусі у 2024—2026 гадах.
Біяграфія Нарадзіўся 1 ліпеня 1981 года ў г. МінскуБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае майстэрства драматычнага тэатра і кіно».
Вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.
Вядучы дзяржаўных спецыяльных мерапрыемстваў, вядучы ТБ-праекта «Наша раніца» (Другі нацыянальны тэлеканал АНТ).
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Ясенінскай акругі № 99. Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.
2 снежня 2024 года прызначаны Міністрам культуры БеларусіМіністр культуры, памочнік Прэзідэнта, кіраўнікі кампаній і намеснікі міністраў. Падрабязнасці кадравага дня ў кіраўніка дзяржавы . 9 красавіка 2026 года звольнены з гэтай пасады.
Узнагароды Лаўрэат прэміі Саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная кветка» за яркі і таленавіты дэбют (2011), лаўрэат прэміі «За лепшую мужчынскую ролю» Брэсцкага міжнароднага кінафестывалю, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі «За лепшую мужчынскую ролю» ў намінацыі «Музычны спектакль».
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
Творчасць У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага: Немец — «Выпадковы вальс» Б. Луцэнкі, У. Арлова Джымі — «Трохграшовая опера» Б. Брэхта, К. Вайля Клаўдзіа — «‘‘Анджэла'' і іншыя…» А. Еранькова, рок-опера па творах А. Пушкіна Рогач (галоўная) — «Легенда пра беднага д’ябла» У. Караткевіча «Раскiданае гняздо» Я. Купалы «Сон на кургане» Я. Купалы Залаты мужчына — «Валянцінаў дзень» І. Вырыпаева Іван Іваныч — «Каштанка» А. Чэхава Іван (галоўная) — па матывах рускіх народных казак «Царэўна-Жаба» Барталамеа, Нікалас — «Утаймаванне наравістай» Вільяма Шэкспіра Старыкаў — «Жаніхі» Мікалая Гогаля Дэні Дзідро (галоўная) — «Распуснік» Эрыка-Эмануэля Шміта Дэ Брызар — «Бег» Міхаіла Булгакава Фердынанд Маркандаль (галоўная) — «Мачаха» Анарэ дэ Бальзака Эдып (галоўная) — «Эдып» Алены Мінчуковай Рычард Ільвінае Сэрца — «Леў узімку» Джэймса Голдмена Аляксей Сцяпанавіч Малчалін; Г. D. — «Гора ад розуму» Аляксандра Грыбаедава Іл (галоўная) — «Загадкавы візіт» (Візіт старой дамы) Фрыдрыха Дзюрэнмата
Антрэпрыза (тэатральна-канцэртнае агенцтва «Альфа-канцэрт»):
Бары (галоўная) — «LADIE`S NIGHT» Жака Калара, Энтані Мак-Картэна, Стэфана Сінклера Джэк (галоўная) — «Прымадоны» Кена Людвіга Бернар (галоўная) — «Боінг, боінг, боінг» Марка Камалеці
Фільмаграфія Пра людзей і пра вайну-3 (кароткаметражны) (2023) — старшы сяржант Праведнік (2023) — эпізод На сваім месцы (2023) — Ілья На другім беразе (2023, Беларусь) Чарнобыль (2022) — эпізод Танга для адной (2022) Адзіночкі (2022) — Вадзім Тайна спячай дамы (2021) — Леанід у маладосці Сваты-7 (Украіна, Беларусь, 2021) — Рыбкін, муж Святланы Начны рэжым (2021) — Гур’янаў Дзверы ў мінулае (2021) — апякун Вікінгі. Перад тварам Одзіна (Беларусь, 2021) — Харальд
Сям’я Мае дачку.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі