Руслан Мікалаевіч Шкодзін (нар. 24 сакавіка 1973, г. Віцебск) — беларускі вайсковец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзіўся 24 сакавіка 1973 года ў г. ВіцебскуБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная мотастралковых войскаў»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»; палкоўнік.
Праходзіў службу на камандных і штабных пасадах — у 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, у ваенным камісарыяце Віцебскай вобласці, ваенным камісарам Віцебскай вобласці.
Выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. З’яўляўся членам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Віцебскай-Чыгуначнай акругі № 19. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
Сям'я Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Ваенныя камісары Беларусі