Фонд супрацоўніцтва па захаванні ўразлівых экасістэм (, CEPF) — сусветная праграма па фінансаваму і тэхнічнаму забеспячэнню грамадскіх арганізацый і незалежных актывістаў дзеля захавання біяразнастайнасці ў экасістэмах у крытычным стане. Заснавана ў 2000 годзе сумеснымі намаганнямі некалькіх буйных агенцтваў, дабрачынных фондаў, банкаў і ўрадаў.
З дня свайго стварэння CEPF прафінансаваў праекты па захаванні біяразнастайнасці ў 25 ачагах біяразнастайнасці ў 105 краінах і тэрыторыях. Фонд вылучыў у агульнай складанасці 259 мільёнаў долараў ЗША больш за 2500 грамадскім арганізацыям.
Стварэнне і ахвяраванні Фонд быў распрацаваны і заснаваны ў 2000 годзе генеральным дырэктарам Міжнароднага таварыства захавання прыроды і былым прэзідэнтам Сусветнага банка Джэймсам Вулфэнсанам. У 2001 годзе Фонд пачаў выдаваць гранты.
Сёння CEPF сумесна падтрымліваецца Французскім агенцтвам развіцця, Міжнародным таварыствам захавання прыроды, Глабальным экалагічным фондам, Сусветным банкам, Еўрапейскім Саюзам і Урадам Японіі. CEPF таксама атрымлівае фінансаванне ад некалькіх рэгіянальных донараў, як Фонд «MAVA», Філантрапічная арганізацыя Маргарэт Каргіл, Дабрачынны траст Леоны і Гары Хелмслі. Да 2018 года CEPF таксама атрымліваў ахвяраванні ад .
Дзейнасць CEPF працуе над абаронай экасістэм і відаў у іх, даючы гранты мясцовым і міжнародным грамадскім арганізацыям, якія працуюць у ачагах біяразнастайнасці, у біялагічна багатых абласцях па ўсім свеце, якім найболей пагражае небяспека. Атрымальнікамі грантаў з’яўляюцца некамерцыйныя арганізацыі, групы карэнных народаў і малыя прадпрыемствы, сярод іншых.
Для кожнай інвестыцыі CEPF рыхтуе шырокі «экасістэмны профіль» з падрабязным планам па стратэгіі захавання па адпаведным ачагу біяразнастайнасці. Гэты дакумент распрацоўваецца ў кансультацыі з экспертамі і мясцовымі зацікаўленымі бакамі і дае агляд палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і экалагічнага становішча ў мэтавым рэгіёне. Экасістэмны профіль таксама вызначае прыярытэтныя рэгіёны сярод , для якіх далей CEPF выдае гранты.
CEPF выдзяляе два тыпы грантаў: малыя і вялікія. Сярэдні памер малых грантаў складае каля долараў ЗША. Сярэдні памер вялікіх грантаў складае каля долараў ЗША.
Для кожнай са сваіх інвестыцый CEPF стварае рэгіянальную выканаўчую групу, размешчаную ўсярэдзіне або побач з мэтавым ачагом біяразнастайнасці. Рэгіянальная выканаўчая група выбіраецца з дапамогай конкурсу і дапамагае ў эфектыўным выкарыстанні выдадзеных грантаў у рамках мэтавага ачага і развіцці магчымасцей мясцовых арганізацый.
Праект Фонду на Каўказе CEPF падтрымлівае конкурс для журналістаў з Азербайджана, Арменіі, Грузіі і Расійскай Федэрацыі. Конкурс За асвятленне біялагічнай разнастайнасці на Каўказе праводзіцца Міжнародным цэнтрам для журналістаў (ICFJ). Пераможцам уручаюць грашовыя прэміі і дыпломы.
У 2007 пераможцамі конкурсу сталі рэпарцёры ArmeniaNow.com Арпі Аруцюнян і Мар’яна Грыгаран (I і II месца) і Тэа Тапурыя з грузінскай газеты «Резонанси» (III месца). Заахвочвальныя прызы атрымалі рэдактар чачэнскай газеты «Грозненскі рабочы» Лёма Турпанаў, Гаяне Мірзаян з армянскай газеты «Новы Час», і Гаяне Мкртчян з ArmeniaNow.com.
У 2008 у конкурсе перамагла рэпарцёр ArmeniaNow.com Арпі Аруцюнян за артыкул «Канфлікт паміж чалавекам і жывёламі. Жывёльны свет Арменіі ў небяспецы» ().
Спіс праектаў Ніжэй прыведзены спіс ачагоў біяразнастайнасці, у якія CEPF ўклаў сродкі (у дужках пазначаны памер выдзеленых сродкаў):
2001 – 2006: Сундаленд (10 мільёнаў долараў ЗША) 2001 – 2011: Капская фларыстычная вобласць (7,65 мільёнаў долараў ЗША) 2001 – 2012: Мадагаскар і астравы Індыйскага акіяна (5,6 мільёнаў долараў ЗША) 2001 – 2013: Трапічныя Анды (8,13 мільёнаў долараў ЗША) 2002 – 2007: Філіпіны (7 мільёнаў долараў ЗША) 2002 – 2011: Атлантычны лес (10,4 мільёнаў долараў ЗША) 2002 – 2011: Месаамерыка (14,5 мільёнаў долараў ЗША) 2002 – 2013: Горы Паўднёва-Заходняга Кітая (7,9 мільёнаў долараў ЗША) 2002 – 2013: Тумбес-Чако-Магдалена (6,95 мільёнаў долараў ЗША) 2003 – 2012: Сукулентнае Кару (9,3 мільёнаў долараў ЗША) 2003 – 2013: Каўказ (9,5 мільёнаў долараў ЗША) 2004 – 2014: Усходнеафрыканскія прыбярэжныя лясы (8,75 мільёнаў долараў ЗША) 2005 – 2010: Гімалаі (5 мільёнаў долараў ЗША) 2008 – 2013: Інда-Бірма (9,7 мільёнаў долараў ЗША) 2008 – 2013: Палінезія–Мікранезія (7 мільёнаў долараў ЗША) 2008 – 2015: Заходнія Гаты і Шры-Ланка (6 мільёнаў долараў ЗША) 2010 – 2015: Карыбскія астравы (6,9 мільёнаў долараў ЗША) 2010 – 2015: Мапуталенд-Пондаленд-Олбані (6,65 мільёнаў долараў ЗША) 2012 – 2019: Усходні Афрамантанскі рэгіён (12 мільёнаў долараў ЗША) 2013 – 2020: Інда-Бірма (15,8 мільёнаў долараў ЗША) 2013 – 2021: Усходнія Меланезійскія астравы (9 мільёнаў долараў ЗША) 2014 – 2019: Уалесія (6,85 мільёнаў долараў ЗША) 2015 – 2020: Мадагаскар і астравы Індыйскага акіяна (9,54 мільёнаў долараў ЗША) 2015 – 2020: Трапічныя Анды (10 мільёнаў долараў ЗША) 2016 – 2021: Сэраду (8 мільёнаў долараў ЗША) 2016 – 2021: Гвінейскія лясы Заходняй Афрыкі (9 мільёнаў долараў ЗША) 2019 – 2024: Горы Цэнтральнай Азіі (8 мільёнаў долараў ЗША) 2020 – 2025: Інда-Бірма (10 мільёнаў долараў ЗША) 2021 – 2026: Карыбскія астравы (11,8 мільёнаў долараў ЗША)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2000 годзе Катэгорыя:Міжнародныя экалагічныя арганізацыі Катэгорыя:Некамерцыйныя арганізацыі ЗША