Бутыя () — заліў Паўночнага Ледавітага акіяна каля паўночных берагоў Паўночнай Амерыкі, паміж паўвостравам Бутыя і востравам Бафінава Зямля.
Даўжыня заліва 518 км, шырыня да 220 км. Глыбіні да 200 (275Douglas Finlayson Gulf of Boothia // The Canadian Encyclopedia) м. Большую частку года заліў пакрыты лёдам, часткова вызваляецца ў жніўні, калі тэмпература на паверхні вады дасягае 1 °C.
Гісторыя Заліў адкрыты ў 1829 годзе экспедыцыяй Джона Роса і названы ў гонар півавара Фелікса Бута, які забяспечыў фінансаванне.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Gulf of Boothia // Search the Canadian Geographical Names Database (CGNDB) Douglas Finlayson Gulf of Boothia // The Canadian Encyclopedia
Катэгорыя:Залівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Геаграфія Нунавута