За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Бярэзінскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: у Беразіне (лета 1941 — ліпень 1942, больш за 1000 загінулых), у Багушэвічах (канец лета — снежань 1941, 400 загінулых), у Баравіне (да 28 лістапада 1942, 240 загінулых).

Нешматлікім яўрэям удалося схавацца на гарышчах, у падвалах і ў «малінах» (загадзя збудаваных схованках). Большасць з іх пасля ўцёкаў далучыліся да партызанЯ. Хельмер. Никогда не забуду! . У Багушэвічах цудам выратавалася Хая Шустэровіч, а яе чацвёра дзяцей загінулі. Зіна Левіна-Малярчук і яшчэ 17 чалавек здолелі ўцячы, скарыстаўшыся замяшаннем аховы, і далучыцца да партызан. Таксама ў лістападзе 1941 года здолеў збегчы 15-гадовы Рэўвен (Раман) Плакса са старэйшым братамС. Додик. Как мы выживали . Хлопчык Меламед (Меламедзон) быў схаваны на час невядомай сям’ёйЕвреи в Березино .

Дзевяць жыхароў Бярэзінскага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Касакоўскія Уладзімір, Варвара і Аляксандр — за выратаванне Зінаіды КраснерЯд Вашем. История спасения. Зинаида Краснер. ; Круглік Палікарп, яго жонка, Іван, Мікалай, Антон — за выратаванне сясцёр Тамары і Лізаветы ЗорыныхЯд Вашем. История спасения. Тамара и Елизавета Зорины. ; Ніна Конанаўна Гайдук (Грынберг) — за выратаванне Яўгеніі Гузік і яе брата ПятраЯ. Хельмер. Никогда не забуду! Яд Вашем. История спасения. Евгения Гузик. .

Помнікі ахвярам Халакосту ў раёне ўстаноўлены ў Беразіне, Багушэвічах і Баравіне.

Крыніцы

Літаратура

Бярэзінскі раён Катэгорыя:Гісторыя Бярэзінскага раёна