Войцех Ежы Хас (; ) — польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Біяграфія Нарадзіўся 1 красавіка 1925 года ў Кракаве.

Перарваную пачаткам вайны вучобу працягнуў у ваенныя гады, спачатку ў Кракаве ў навучальнай установе па камерцыі, а пасля — у мастацкай школе (Szkołа Przemysłu Artystycznego) на аддзяленні графікі. Пасля школы ўладкаваўся працаваць у шахту. У 1943 годзе нядоўга адпрацаваў у кніжным выдавецтве.

У 1945 годзе паступіў у акадэмію прыгожых навук у Кракаве і вучыўся там да 1947 года. У той самы час наведваў лекцыі па кінавытворчасці, якія скончыў у 1946 годзе і пачаў працу на студыі дакументальных фільмаў. У 1951—1956 працаваў на кінастудыі «Асвета» ў Лодзі, здымаючы дакументальныя фільмы. З 1955 года працаваў разам з групай кінарэжысёраў «Русалка» («Syrena»), далей у «Ілюзіёне» («Iluzjon») і з 1958 года — з гуртом «Камера». У 1981—1987 гадах быў кіраўніком мастацкага калектыву «Ронда». У 1987—1989 гадах — член камітэта кінематаграфіі.

З’яўляўся навуковым работнікам Дзяржаўнай вышэйшай школы кінематаграфіі, тэлебачання і тэатра імя Л. Шылера ў Лодзі — PWSFTviT («Państwowa Wyższa Szkoła Filmowa, Telewizyjna i Teatralna im. Leona Schillera w Łodzi»). У 1989—1990 гадах — дэкан факультэта школы. У 1990—1996 гадах — рэктар. Пры Дзяржаўнай вышэйшай школы кінематаграфіі, тэлебачання і тэатра імя Л. Шылера існавала мастацкая студыя «Indeks», якую Войцех Хас патраніраваў і з’яўляўся яе дырэктарам.

Памёр 3 кастрычніка 2000 года ў Лодзі. Пахаваны на «Алеі заслужаных» на камунальных могілках Долы ў Лодзі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Сцэнарысты Польшчы