Гара Мая́к — марэнны ўзгорак на Мінскім узвышшы, на ўсходзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Чацвёрты па вышыні пункт Беларусі (пасля гары Дзяржынскай, гары Лысай, гары Дубавай), найвышэйшы пункт Валожынскага раёна.

Геалогія і рэльеф Вышыня над узроўнем мора складае 335 м. Буйны марэнны ўзгорак з вяршыняй авальнай формы. Паўночны і паўночна-ўсходні схілы выпуклыя (стромкасць 10-15°), паўднёвы і заходні — пакатыя (стромкасць 5°).

Узгорак складзены чырвона-бурымі, часткова завалуненымі суглінкамі, месцамі глінамі, укрыты лёсападобнымі (пылаватымі) суглінкамі. Каля падэшвы бяруць пачатак рэкі Уша (прыток Віліі) і Свіслач (прыток Бярэзіны).

На схілах гары Маяк, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Шапавалы (Ракаўскі сельсавет) бярэ пачатак рака Свіслач (прыток Бярэзіны).

Глебава-расліннае покрыва Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднесугліністыя, значна змытыя. Верхняя частка гары ўкрыта лесам, астатняя пад хмызняком.

Гістарычныя звесткі Да 1939 года ўзгорак знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы, за 2 км ад http://igrek.amzp.pl/result.php?cmd=id&god=XXIV_29&cat=WIG100REPRRUS.

Як дабрацца Дабрацца грамадскім транспартам з Мінска можна электрацягніком у кірунку Маладзечна, сыходзіць на прыпыначным пункце Анусіна. Потым пешшу 5 км у бок вёскі Шапавалы. Найвышэйшае месца на гары пазначана металічным трыянгулятарам.

Крыніцы

Літаратура

Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9 Вертикальная Беларусь: путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: Право и экономика, 2013. — 164 с.: ил. — ISBN 978-985-552-253-0. С.13. Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. — 224 с: ил. — ISBN 978-985-7054-10-7.

Катэгорыя:Узгоркі Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Валожынскага раёна Катэгорыя:Геалогія Валожынскага раёна