Рама́рыя (Ramaria) — род базідыяльных грыбоў сямейства .
Апісанне Пладовыя целы вялікія і маленькія, шматразова вільчатагалінастыя, разнастайна і даволі ярка афарбаваныя. Тканка мясіставалакністая, мяккаскурыстая, жорсткая ці студзяністая, ломкая, на зломе або пры націсканні афарбоўваецца ў вінна-чырвоны, бураваты або сіняваты колер. Гіменафор пакрывае ўсё пладовае цела, але адсутнічае на ножцы і верхавіне галінак. Споры эліпсоідныя, гладкія, бародаўчатыя ці шыпаватыя, бледна-жоўтыя, вохрыстыя або светла- ці чырванавата-карычневыя.
Пашырэнне Вядома больш за 200 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. На Беларусі адзначаны , і інш., трапляюцца рэдка.
Некаторыя віды ядомыя.
Літаратура
Катэгорыя:Агарыкаміцэты