Феафіл Іванавіч Анісовіч () — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, афарміцель.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1911 годзе на станцыі Араны. Скончыў у 1934 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. Удзельнік мастацкіх выставак з 1944 года.
Працаваў у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацкага афармлення інтэр’ераў. Быў у 1944 годзе арганізатарам і галоўным мастаком лабараторыі мастацкіх промыслаў Белпрамсавета, у 1945—1951 гадах афармляў выстаўкі мастацкіх промыслаў, у 1951—1975 гадах займаўся вытворчай эстэтыкай.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1965 года.
Памёр у 1988 годзе.
Творчасць Асноўныя творы: святочныя абрусы-габелены, роспісы тканін, сувенірныя вырабы па пераборнаму ткацтву, цацкі. Адзін са складальнікаў альбома «Беларускі народны арнамент».
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Сям’я Верагодна, быў у шлюбе з мастачкай Адэляй Анісовіч (1911—1991).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Дэкаратары Беларусі