За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Добрушскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забівалі ў ДобрушыЛ. Смиловицкий. Из истории Холокоста. Добруш ., у пасёлку Церахоўка (60 чалавек, у тым ліку яўрэі, у верасні 1941 года), вёсках Ачоса-Рудня, Карма, НасовічыПапков А. Не осталось даже могильных камней , Перарост і іншых месцах.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: Добрушскае (кастрычнік — 21 лістапада 1941, былі закатаваныя і забітыя каля 200 чалавек), Насовіцкае (снежань 1941 — сакавік 1942, невядомая колькасць ахвяр), Церахоўскае (да верасня 1942, невядомая колькасць ахвяр).
Помнік забітым яўрэям усталяваны ў Добрушы ў 1964 годзе на вуліцы Гомельская.
Крыніцы
Літаратура
Добрушскі раён Катэгорыя:Гісторыя Добрушскага раёна