Спецыяльныя групы і атрады Наркамата дзяржбяспекі Беларускай ССР — спецыялльныя вайсковыя падраздзяленні, якія дзейнічалі ў тыле праціўніка на тэрыторыі Беларускай ССР з мэтай дэзарганізацыі работы нямецкага тылу, знішчэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка, правядзення разведвальнай і контрразведвальнай работы, палітыка-растлумачальных мерапрыемстваў сярод нямецкіх войск, а таксама сярод створаных калабарацыянісцкіх антысавецкіх, нацыяналістычных узброеных фарміраванняў. Разам з рашэннем спецыяльных задач аказвалі дапамог савецкіх партызанскім падраздзяленням.

Фарміраваліся з ліку супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі, ваеннаслужачых часце НКДБ (пагранічнікаў), Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў. Адной з адметных рыс спецгруп з’яўляўся іх нешматлікі склад. У сваіх дзеяннях кіраваліся загадамі наркома абароны СССР ад 5 верасня 1942 года «Аб задачах партызанскага руху» і 19 красавіка 1943 года «Аб паляпшэнні разведработы партызан», у якіх былі дакладна вызначаны задачы па вядзенню разведкі праціўніка. Вялікую рою ва ўзаемадзеянні партызан і чэкістаў адыгралі дырэктывы СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 года партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей і пастанова СНК СССР ад 24 чэрвеня 1941 года аб мерапрыемствах па барацьбе з парашутнымі дэсантамі праціўніка.

Пад кіраўніцтвам партыйных арганізацыйу чэрвені—ліпені 1941 года супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі ўдзельнічалі ў арганізацыі груп і атрадаўпа барацьбе з дыверсантамі, якія пазней перараслі ў знішчальныя батальёны і атрады народнага апалчэння. Так, з 15 да 20 ліпеня 191 года у знішчальныя батальёны накіравана больш за 500 чалавек аператыўнага складу супрацоўнікаў НКУС. Спецыяльныя атрады і групы адыгралі вялікую ролю ў барацьбе супраць ворага ў прыфрантавой зоне, аказалі вялікую дапамогу Чырвонай Арміі пры абароне Барысава, Віцебска, Бабруска, Жлобіна, Гомеля, Магілёва і інш. Толькі ў ходзе вулічных баёў у Магілёве загінулі амаль усе байцы 2 батальёнаў, якія былі сфарміраваны з ліку супрацоўнікаў і курсантаў школ НКДБ.

У 1941 годзе у тыле праціўніка на тэрыторыі Беларускай ССР дзейнічалі 14 партызанскіх атрадаў, якія налічвалі ў сваіх радах каля 800 супрацоўнікаў НКДБ. У 1942—1944 гадах НКДБ Беларускай ССР ажыццявіў закідку дзесяткаў груп на акупіраваную тэрыторыю рэспублікі. Разам з вырашэннем спецыяльных задач камандаванню груп ставілася ў абавязак пад кіраўніцтвам падпольных партыйных органаў садзейнічаць арганізацыі і станаўленню партызанскіх груп і атрадаў. У склалдзе партызанскіх атрадаў, брыгад і злучэнняў у 1941—1944 гада спраць ворага змагалася больш за 1850 супрацоўнікаў НКДБ і міліцыі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:НКУС БССР Катэгорыя:Спецслужбы СССР Катэгорыя:Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны