Язская культура (, ) — культура ранняга жалезнага веку, якая існавала на тэрыторыі Бактрыі і Маргіяны каля 1500—1100 гг. да н.э. Развівалася ў аазісах на ўсход ад вярхоўяў Атрэка, у перадгор’ях Капетдага і ў Маргіяне.
Навукоўцамі не выяўлена пахаванняў дадзенай культуры, што можна растлумачыць зараастрыйскай практыкай выстаўлення трупаў на адкрытае паветра для паглынання іх грыфамі.
Язская культура, меркавана, адпавядае грамадству, якое апісана ў «Авесце». Яе носьбіты, згодна з распаўсюджанай гіпотэзай, мелі зносіны на авестыйскай і роднасных усходнеіранскіх мовахДж. П. Мэллори, Д. Адамс (eds). Encyclopedia of Indo-European Culture. London: Fitzroy Dearborn Publishers, 1997. ISBN 978-1-884964-98-5. Page 311..
Для вывучэння ролі міграцый у пераходзе бронзавы век — жалезны век на поўдні Сярэдняй Азіі была экстрагаваная ДНК з 17 шкілетаў з раскопак ва Улуг-дэпе ў на паўднёвым усходзе Туркменістана. Мітахандрыяльны геном секвеніравалі ў 6 узораў з бронзавага веку і ў 4 узораў з жалезнага веку. Асобныя мітахандрыяльныя гаплагрупы выявіліся блізкімі да такіх у сучасных заходнееўразійскіх папуляцыях. Генетычныя даныя сведчаць аб цеснай сувязі паміж насельніцтвам ямнай культуры і насельніцтвам жалезнага веку Улуг-дэпеMonnereau A., Lhuillier J., Bendezu-Sarmiento J., Bon C. Palaeogenetic analysis of Bronze Age/Iron Age transition in Southern Central Asia , poster, 6th DNA Polymorphisms in Human Populations, Musee de l’Homme, Paris, 7-10 December, 2016 (ResearchGate, June 2017).
Крыніцы
Катэгорыя:Азія бронзавага веку Катэгорыя:Археалогія ва Узбекістане Катэгорыя:Археалогія ў Туркменістане Катэгорыя:Археалогія ў Афганістане